Адносіны да бацькоў — галоўны крытэрый чалавечнасці. Здаўна ў нашым народзе лічылі: "Бацька
і маці ад Бога ў хаце, хто іх зневажае, дабра не знае". Гэтая ж мудрасць
замацавана і ў Бібліі — старажытнай кнізе, у якой сфармуляваны этычныя прынцыпы
жыцця: "Шануй бацьку свайго і маці сваю...". Праблема бацькоў і дзяцей вечная. Як свет стаіць, бацькі
імкнуцца перадаць свой вопыт і ўсцерагчы ад памылак дзяцей. Дзеці ж упарта
працівяцца гэтаму, бо хочуць пражыць сваё жыццё самі і без падказкі выбраць
свой лёс.
Творы беларускіх пісьменнікаў завастраюць праблемы адносін
бацькоў і дзяцей, неўладкаванай адзінокай старасці пры жывых дзецях, адказнасці
старэйшага пакалення за лёс маладзейшага.
ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ,
ЗАПРАШАЮ ВАС ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ВЭБ-КВЭСЦЕ
"Я СЛАЎЛЮ МАМЫ СВЕТЛАЕ ІМЯ"
1.Выберыце для сябе адну з РОЛЯЎ і па гэтым прынцыпе аб’яднайцеся ў групы.
2.Уважліва пазнаёмцеся з правіламі работы ў групе і заданнямі, прапанаванымі для вашай групы.
3.Размяркуйце ролі ў групе:
дакладчык будзе выступаць ад імя групы;
дызайнер займацца афармленнем прэзентацыі;
рэцэнзент акцэнтуе ўвагу на КРЫТЭРЫЯХ АЦЭНКІ работы і будзе задаваць пытанні
іншым групам.
4.Пасля абароны групавых работ
індывідуальна неабходна будзе выканаць ЦЭНТРАЛЬНАЕ ЗАДАННЕ і адказаць на пытанні анкеты, змешчанай на старонцы "РЭФЛЕКСІЯ".
ЖАДАЮ ЎДАЧЫ!